СЛОВА Ў ЗАКЛЮЧЭННЕ

№ 6 (1029) 11.02.2012 - 18.02.2012 г

Пад час абмеркавання рашэння калегіі міністр культуры заўважыў: кожную з прапаноў, якія прагучалі ў дэбатах, неабходна ўзяць “на аловак”, усебакова прааналізаваць і прыняць да рэалізацыі.

- Нам удалося сёння шмат зрабіць, - заўважыў Павел Латушка. - Мы акрэслілі тыя задачы і тыя праблемы, што стаяць перад сферай культуры на бягучы год, над якімі неабходна працаваць і ў перспектыве. Вельмі важнымі цяпер, як падкрэсліў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца ініцыятыва і інавацыі. Ён прывёў прыклады тых творчых калектываў, якія дзякуючы менавіта ўласнай ініцыятыве і пры падтрымцы іншых дзяржаўных устаноў, спонсараў і мецэнатаў паспяхова рэалізуюць цікавыя яскравыя праекты. Натуральна, што сельскі Дом культуры не можа раўняцца з Вялікім тэатрам оперы і балета, але, я перакананы, і ў сельскай установе культуры можна і неабходна рабіць свае цікавыя ды запатрабаваныя мерапрыемствы...

І як рэзюмэ да выніковай калегіі прагучалі словы міністра пра тое, што ён, як і раней, будзе патрабаваць ад кожнага максімальнай ініцыятыўнасці, новых і адмысловых творчых праектаў, а таксама неабыякавасці да важнай справы, якую мы ўсе разам робім.