КУЛУАРЫ: Праз фота і слова

№ 6 (1029) 11.02.2012 - 18.02.2012 г


/i/content/pi/cult/364/6977/2-1.jpg

Рыгор БЫСЮК, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама:

 - Адна з асноўных нашых задач на 2012 год - і на ёй акцэнтаваў увагу ў сваім дакладзе міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка - развіццё прыватна-дзяржаўнага партнёрства. Абавязкова буду звяртаць увагу на гэты кірунак дзейнасці культработнікаў на абласной выніковай калегіі. У нас ужо ёсць пэўныя паспяховыя прыклады такога супрацоўніцтва. Напрыклад, летась у падобныя праекты ў рэгіёнах было ўкладзена больш за 70 мільёнаў рублёў. Гэта Іванаўскі, Пінскі раёны і некаторыя іншыя. На тыя ж "Студзеньскія музычныя вечары" ў Брэсце летась мы прыцягнулі блізу 30 мільёнаў рублёў спонсарскіх сродкаў. А ўжо сёлета, па маіх падкліках, - амаль 100 мільёнаў рублёў.

Не магу не сказаць цёплыя словы і на адрас газеты "Культура" ў сувязі з тым, што яна своечасова распачала сёлета публікацыі на гэтую тэматыку. Мы ладзілі на пачатку студзеня нараду з усімі начальнікамі аддзелаў культуры, і я звярнуў увагу ўсіх прысутных на публікацыі ў вашай газеце. Гэта і матэрыялы пра прыватна-дзяржаўнае супрацоўніцтва ў Горках, а нядаўна, памятаю, выйшаў артыкул па Ашмяншчыне. Таму я сказаў усім культработнікам: чытайце гэтыя матэрыялы, шукайце тых, з кім можна супрацоўнічаць у вашых рэгіёнах, і вучыцеся працаваць з прыватнікамі так, як гэта робяць суседзі. Таму я на сто працэнтаў падтрымліваю ўвядзенне гэтай новай рубрыкі: яна нам сёння вельмі патрэбна.


Алег СІЛЬВАНОВІЧ, генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм":/i/content/pi/cult/364/6977/2-6.jpg

- Самае важнае для кінастудыі на сённяшні дзень - уступленне ў сілу новага заканадаўства ў сферы кінематографа. Яно павінна спрыяць з'яўленню канкурэнцыі і ліквідацыі манаполіі ў нашым кінамастацтве, садзейнічаць творчай атмасферы. Аднак пытаннем нумар адзін з гэтага вынікае адладка новага механізма бюджэтнага фінансавання нашай галіны. Што на сёння відавочна непакоіць - гэта становішча з кадрамі для нашага кіно, як з творчымі, так і з тэхнічнымі.


Ганна СВЯТЛОВА, начальнік аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама:

- Адна з нашых актуальных і летась, і сёлета задач - праца над выкананнем плана платных паслуг. Калі ў мінулым годзе ад нас патрабавалі зарабіць на аказанні платных паслуг 180 працэнтаў ад факта мінулага года, дык сёлета гэты паказчык знізіўся да 150 працэнтаў. Лічу, з ім мы павінны справіцца, бо летась план платных паслуг быў выкананы аддзелам культуры Оршы на 145 працэнтаў.

Міхаіл БАРАЗНА, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў:

- Галоўнай задачай для нас з'яўляецца капітальны рамонт будынкаў Акадэміі. У нас навучаецца вялікая колькасць вельмі таленавітых маладых людзей. Наша задача - каб ва ўмовах часовага скарачэння плошчаў яны мелі магчымасць атрымліваць якасную і паўнавартасную адукацыю.

Аляксандр ВЯРСОЦКІ, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама:

- Праблем хапае ў кожным кірунку нашай дзейнасці. Для дзіцячых школ мастацтваў гэта - недахоп харэографаў, а таксама - музычных інструментаў. Падобныя пытанні ўзнікаюць і са сцэнічнымі касцюмамі... Але кіраўнік Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра заўжды ідзе насустрач нашым неадкладным патрэбам. Літаральна тыдзень таму, пад час сустрэчы з работнікамі культуры вобласці, губернатар паабяцаў дадаткова выдаткаваць на развіццё галіны 10 мільярдаў рублёў...

/i/content/pi/cult/364/6977/2-7.jpgКарацей, праблемы - існуюць, але ёсць і дакладнае бачанне іх вырашэння. Што да харэографаў, то і гэтае пытанне - у нашых руках: павялічым набор у каледж мастацтваў.

Калі ж казаць пра перспектыву, то для рэалізацыі Дзяржпраграмы "Замкі Беларусі" прыцягвалі і будзем прыцягваць прыватны капітал. Ёсць такія прыклады, як вы ведаеце, па Любчанскім замку. Мяркуем пашыраць межы і трансгранічнага супрацоўніцтва. Даволі эфектыўнае дзяржаўна-прыватнае ўзаемадзеянне наладжана ў Смаргонскім, Мастоўскім раёнах, у Гродне... Так што спадзявацца тут варта не толькі на дзяржаўныя сродкі.

Таццяна КАВАЛЁК, начальнік аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама:

- Адно з тых пытанняў, на якое будзем звяртаць увагу ў 2012 годзе, - кадравае. Хаця магу сказаць, што пэўныя дадатныя вынікі па паляпшэнні кадравай сітуацыі ў сферы культуры Бярозаўскага раёна ўжо маюцца. Так, на сённяшні дзень у нас у бібліятэчнай сферы працуюць 83 працэнты спецыялістаў, у клубнай - 71. Паказчыкі - досыць неблагія. Але будзем і надалей працаваць над паляпшэннем кадравай сітуацыі ў сферы культуры раёна, павышаць прафесійную падрыхтоўку мясцовых культработнікаў./i/content/pi/cult/364/6977/2-3.jpg

Мікалай ШАМШЭНЯ, дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці:

- План дзейнасці на бягучы год - даволі насычаны: шмат мерапрыемстваў абласнога ўзроўню, а таксама - рэгіянальнага. Сёлета, як вядома, пройдуць Фестываль гумару ў Аўцюках, Фальклорны фэст "Берагіня" ў Акцябрскім... Імкнёмся наладзіць пры гэтым дзяржаўна-прыватнае партнёрства, пра надзённасць якога шмат гаварылася на сённяшняй выніковай калегіі. Без дадатковых інвестыцый належнай якасці мерапрыемстваў дабіцца сёння вельмі цяжка...

 Так, іншым разам на раённым узроўні бракуе ініцыятывы, выдумкі, канкрэтных прапаноў. Усё ж кадравае пытанне для Гомельшчыны заўжды было адным з балючых... Між тым, наша задача - не толькі генерыраваць, але і акумуляваць ідэі. Менавіта ў гэтае рэчышча творчай актыўнасці і скіроўваем пастаянна дзейнасць нашых раённых метадычных цэнтраў. 2012-ы абвешчаны Годам кнігі, і паўдзельнічаць у самых розных мерапрыемствах з гэтай нагоды павінны не толькі бібліятэкары. Так што крэатыў літаральна для кожнага з работнікаў культуры Гомельшчыны - рэч планавая, абавязковая.

Анатоль СІНКАВЕЦ, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама:

- Вельмі хацелася б, каб усё ж наладзілася адзіная рэспубліканская сістэма кіравання кінагаліной у рэгіёнах. На жаль, такой сістэмы пакуль няма. Яшчэ адна праблема звязана з неабходнасцю стварэння цэнтралізаванай сістэмы закупачнага фільмафонду...

І трэцяе. Калі ж з'явяцца гастрольныя пасведчанні, якія стануць надзейнай "заслонай" для так званых "левых" артыстаў? Пытанне гэтае яшчэ не вырашана.

Калі ж гаворку весці не аб праблемах, то хачу выказаць шчырую ўдзячнасць нашаму Міністэрству за Дзяржпраграму "Культура Беларусі", якая адыграла вялізную ролю ў фарміраванні бюджэту на бягучы год. Я працую ў сферы з 1972-га, і за ўвесь гэты час ўпершыню з'явілася такая дзейсная матэрыяльная падтрымка нашай культуры на высокім дзяржаўным узроўні.

/i/content/pi/cult/364/6977/2-5.jpgЗінаіда КАМАРОЎСКАЯ, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа:

/i/content/pi/cult/364/6977/2-4.jpg- Падзей у нашым жыцці вельмі шмат, і ўсе яны - прыемныя. Тым больш, гэты год - юбілейны, і святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа мы ўжо распачалі.

 А мінулы год запомніцца пачаткам многіх новых праектаў, заключэннем дамоў з музеямі іншых краін, абменнымі выстаўкамі... Важная падзея - стварэнне пры ўстанове дабрачыннага савета. Яго першым важным праектам стаў збор сродкаў для ўстаноўкі на тэрыторыі музея скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Песняру. Прыемна ўразіла тое, што многія людзі ахвотна ахвяруюць грошы на гэтую добрую справу.

Наперадзе - капітальны рамонт нашага музея і бягучы - у яго філіяле Смольня, дзе 100 гадоў таму ўпершыню сустрэліся Купала і Колас. Сродкі на гэтыя мэты ўжо выдаткаваны.

Уладзімір САМСОНАЎ, начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама:

- Вынікі працы нашай каманды за мінулы год засведчыла нядаўняе выніковае пасяджэнне абласной калегіі, дзе традыцыйна праводзіцца конкурс на лепшую ўстанову культуры года. Мы сабралі там цэлы ўраджай дыпломаў: ажно сем! Згадаю тут і паказчык пазабюджэтнай дзейнасці. Пры плане ў 800 мільёнаў рублёў мы зарабілі больш за мільярд! Хаця працаваць было складана, бо тая крыніца, якая раней давала ладную частку сродкаў - дыскатэкі, - апошнім часам амаль "перасохла". Таму давялося крыху "перабудоўваць" сваю дзейнасць, акцэнтаваць увагу на масавыя мерапрыемствы, канцэрты, акцыі, рэгіянальныя святы...

Дарэчы, неўзабаве спадзяёмся знайсці яшчэ адну крыніцу грашовых паступленняў. У раёне актыўна развіваецца ткацтва, і таму ёсць задума стварыць на базе Цэнтра рамёстваў своеасаблівую мануфактуру: будзем шыць сцэнічныя касцюмы з уласнага палатна - як для сваіх калектываў, так і на заказ. Падаецца, гэтая ніша пакуль вольная, і мы паспрабуем яе заняць.

 Важная падзея бягучага года, а такса/i/content/pi/cult/364/6977/2-2.jpgма, спадзяюся, і наступнага - праект транспамежнага супрацоўніцтва "Дух продкаў жывы ў нашых сэрцах", які мы ўпершыню ладзім сумесна з партнёрамі з літоўскага Тракаю.

Сяргей ГАНЧАР, дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея:

- У 2012 год наша ўстанова ўвайшла з вельмі цікавымі і даволі незвычайнымі для краязнаўчых музеяў праектамі, якія, тым не менш, надзвычай запатрабаваны мясцовымі жыхарамі. У прыватнасці, сёлета ў музеі будзе ажыццяўляцца праект "Арт-Вілейка": цыкл лекцый па сучасным мастацтве. У яго рамках раз на месяц у мясцовую выставачную залу будуць прыязджаць знакамітыя беларускія творцы і даследчыкі, знаўцы таго або іншага віду мастацтва. У іх шэрагу - Уладзімір Слабодчыкаў, Наталля Шаранговіч, Сяргей Плыткевіч і многія іншыя. Гэтым праектам мы хацелі паказаць, што не толькі сталічныя музеі могуць быць пляцоўкамі па сучасным беларускім мастацтве.

Разам з тым, важным аспектам у плённай дзейнасці нашага музея з'яўляецца пошук і праца з прыватнымі партнёрамі. Можна згадаць першы вопыт арганізацыі Ночы музеяў: менавіта разуменне і падтрымка спонсараў дазволілі тады сабраць на музейным свяце каля трох тысяч чалавек.

Мы актыўна выходзім са сваімі прапановамі да камерцыйных структур, арганізацый. Словам, стукаем ва ўсе дзверы, і, што вельмі прыемна, усё часцей ад нас не адварочваюцца, а, наадварот, імкнуцца як-небудзь дапамагчы. Дарэчы, каб зацікавіць інвестара і засведчыць сур'ёзнасць намераў, часам даводзілася нават дэманстраваць відэастужкі з запісамі мінулых маштабных праектаў музея.

Уладзімір ПРАКАПЦОЎ, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь:

- Самае надзённае - якасць падрыхтоўкі супрацоўнікаў, якая павінна ўвесь час павышацца. Бо сучасны музейны супрацоўнік - гэта і навуковец, і менеджар, і папулярызатар мастацтва. І ўсё гэта ён павінен рабіць на аднолькава высокім узроўні. Сённяшні час патрабуе ад музейных устаноў не толькі прывабліваць наведвальнікаў, але і зарабляць грошы, прычым - менавіта на выстаўках, разнастайных інтэрактыўных экскурсіях. Новыя рэаліі вымагаюць іншых, цікавых, форм працы з наведвальнікам, і нашы музейшчыкі павінны быць не толькі людзьмі прафесійнымі, але і актыўнымі ў самых розных кірунках.

Ірына ДЗЕМЯНЧУК, дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы:

- Найпрыярытэтная задача для нас - гэта захаванне народных аўтэнтычных традыцый. Летась мы падрыхтавалі дакументы для ўключэння чатырох элементаў нематэрыяльнай спадчыны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Немалы плён прынёс таксама і абласны фестываль "Панямоння жыватворныя крыніцы". Навукоўцы-фалькларысты, якія прысутнічалі на яго канцэртах, дзівіліся такой разнастайнасці праяў сапраўды самабытнай народнай культуры, што ён аб'яднаў. Яшчэ адзін важны кірунак нашай дзейнасці - пошук маладых талентаў. Для таго, каб яны маглі сябе праявіць, у вобласці ладзіцца мноства адметных творчых праектаў. Сёлета іх лік толькі ўзрасце.