Прыярытэт — на беларускія

№ 4 (1027) 28.01.2012 - 04.01.2012 г

Орша: міжнародная перамога

 

З 9 па 14 студзеня ў Сочы прайшоў VIII Міжнародны конкурс-фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці "Workshop ".

У горадзе-курорце сабралася каля 1200 удзельнікаў. Беларусь прадстаўлялі навучэнцы Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў № 3. У намінацыі "Эстрадны вакал. Сола" дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Анжэла Талай, а дыпломам ІІІ ступені - Вольга Шыкіна.

Канцэрт, пры ўсёй разнастайнасці, быў строга вытрыманы па форме і стылі: удзельнікі павінны былі ярка прадставіць свае краіны. З нашага боку гэта зроблена бліскуча. Потым былі напружаныя конкурсныя дні, майстар-класы, забаўляльныя праграмы, экскурсіі. Праграма Вольгі і Анжэлы складалася з твораў на беларускай мове і песень на выбар. І юныя вакалісткі апынуліся на вышыні.

Наталля ЛАТЫШАВА, выкладчык Аршанскай ДШМ № 3