У “Ракурсе” лаўрэатаў прэмій

№ 4 (1027) 28.01.2012 - 04.01.2012 г

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі паведаміў “К”, што 31 студзеня а 17-й гадзіне галерэя “Ракурс” запрашае на літаратурна-творчую сустрэчу, прысвечаную лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011-га.

 

Па словах кіраўніка ўстановы, такія сустрэчы ладзяцца ўжо колькі гадоў і заўжды вызначаюцца цёплай сяброўскай атмасферай.

Сустрэча натуральным чынам прымеркавана да кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі, дзе мяркуецца прэзентаваць матэрыялы пра лаўрэатаў, што вызначыліся ў галіне культуры і мастацтва. Інфармацыя сабрана з самых розных бібліятэчных фондаў: гэта артыкулы з перыядычных выданняў, плакаты, фотаздымкі...

Плануецца, што ва ўрачыстым мерапрыемстве будуць прымаць удзел прадстаўнікі творчых калектываў, уганараваных прэміямі сёлета. Выступяць, да прыкладу, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, харэаграфічны ансамбль "Зорка" Цэнтра культуры "Віцебск".

Наш кар.