"Культурная разнастайнасць - адна з мэт фестывалю, другая - прасоўванне беларускага аўтарскага кіно", - зазначылі у аргкамітэце форуму. Таму на фестываль паступіла больш за 190 кароткаметражных стужак з 35 краін свету, у тым ліку з Беларусі, Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Індыі, Аўстраліі ды іншых.
Асаблівасць яго конкурснай праграмы ў тым, што ўдзельнікі здымаюць ролікі на тэму вечнага рухавіка (perpetuum mobile). Тэма вечнасці ўзнімаецца і ў іншых намінацыях: "Вечнае мастацтва (perpetuum ars)", "Вечная ідэя (perpetuum idea)", "Вечнае жыццё (perpetuum vita)", "Вечнае супрацьстаянне (perpetuum adversi)", "Вечная свабода (perpetuum libertas)".
Акрамя конкурсных праглядаў праграма форуму прадугледжвае паказы анімацыйных і дзіцячых ролікаў, студэнцкіх работ, у тым ліку стужак студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Фестываль завершыцца 18 студзеня.