У 1853 годзе ў Мінску была створана першая пажарная каманда. З гэтага часу бярэ адлік гісторыя развіцця беларускай пажарнай службы, а Дзень выратавальніка адзначаецца 19 студзеня.
Сённяшнія фарміраванні МНС па сваіх функцыях, безумоўна, шматкроць пераўзыходзяць колішнія сціплыя сілы. І нумар "101" цяпер вядомы кожнаму, бо ў любой складанай сітуацыі грамадзяне звяртаюцца да тых, хто заўжды на пасту, і - дапамога прыходзіць без прамаруджвання. Некалькі хвілін чакання - і ўжо чутны сірэны пажарных аварыйна-выратавальных аўтамабіляў.
Выратаванне, дапамога і абарона - гэтыя задачы работнікаў МНС маюць неацэнную сацыяльную, эканамічную і гуманістычную важнасць. Вялізнай з'яўляецца і адказнасць людзей, якія прысвяцілі жыццё высакароднай справе...
Так, беларускія выратавальнікі нясуць сваю службу кругласутачна. Але няхай іх дапамога не спатрэбіцца, а 2012-ы стане для нас годам без надзвычайных здарэнняў і катаклізмаў. Жадаем усім выратавальнікам моцнага здароўя і паспяховай службы!
Таццяна БЫЧАНОК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС г. Мінска