Поліўка па-радзівілаўску

№ 2 (1025) 14.01.2012 - 20.01.2012 г

Рэцэпт у скарбонку

Рэцэпт "Поліўкі па-радзівілаўску" ад Ніны Хлябковіч, дырэктара аднаго з нясвіжскіх рэстаранаў, якім яна падзялілася з чытачамі "К".

Адна порцыя - 400 грамаў.

20 гр - бульба;

30 гр - геркулес;

15 - 20 гр - морква;

20 гр - цыбуля;

10 мл - алей раслінны;

15 гр - сушаныя грыбы;

20 мл - смятана;

кроп.

Са свежавыпечанага бохана хлеба акуратна зрэзаць верхні слой, дастаць мякіш. Замачыць у падрыхтаваным посудзе на гадзіну сушаныя грыбы, падсмажыць моркву і цыбулю. Затым грыбы парэзаць, змяшаць з падсмажанымі морквай і цыбуляй, дробна парэзанай бульбай, геркулесам, дабавіць алей і паставіць варыцца да поўнай гатоўнасці. Пад час варкі дабавіць грыбную прыправу.

Перад падачай на стол заправіць смятанай з кропам. Разліць у падрыхтаваны бохан хлеба.