Перамовы і перспектывы

№ 2 (1025) 14.01.2012 - 20.01.2012 г

10 студзеня ў Мінску па ініцыятыве Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ісфандзіяра Вагабзадэ адбылася рабочая сустрэча з міністрам культуры нашай краіны Паўлам Латушкам.

Як паведаміў "К" начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Кажура, пад час перамоў былі абмеркаваны пытанні двухбаковага беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

У прыватнасці, разгледжана магчымасць правядзення Дзён культуры Азербайджана ў Беларусі і Дзён культуры Беларусі ў Азербайджане. Пад час сустрэчы адзначалася і неабходнасць развіцця стасункаў у розных накірунках сферы.