Юй Чжэньцы пачаў працаваць прафесійным дыпламатам напрыканцы 80-х гадоў: быў часовым павераным у справах КНР ва Украіне, саветнікам у рангу пасланніка ў Расіі, а затым паслом у Беларусі і Балгарыі. Ён нямала зрабіў для ўмацавання дружбы кітайскага народа з народамі краін СНД.
Як Пасол КНР у Беларусі Юй Чжэньцы арганізаваў у свой час персанальную фотавыстаўку ў Мінску. За вялікі асабісты ўклад у развіццё беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў жніўні 2005 года ён быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.
Экспазіцыя прысвечана 20-й гадавіне ўсталявання дыпламатычных адносін паміж КНР і Беларуссю і арганізавана па ініцыятыве Цяньцзінскага народнага таварыства дружбы з замежжам і Кітайскага фонду міжнародных даследаванняў, віцэ-прэзідэнтам якога з'яўляецца Юй Чжэньцы.
На фотавыстаўцы прадстаўлена больш за 80 здымкаў, якія адлюстроўваюць прыгожыя пейзажы і cамыя розныя аспекты жыцця Беларусі ды іншых краін СНД.