На конкурсе будзе прадстаўлены шэраг намінацый. Галоўная з іх - Гран-пры - намінацыя "Трыумф" (з уручэннем дыплома імя Францыска Скарыны і памятнага знака-сімвала "Вялікі залаты фаліянт").
Акрамя таго, маюць быць і тэматычныя намінацыі (з уручэннем спецыяльнага дыплома і памятнага знака-сімвала "Малы залаты фаліянт"): "ЛІТ-фармат" (выданні літаратурна-мастацкага кірунку), "Падручнік новага стагоддзя" (выданні навучальнага кірунку), "Фотапозірк" (фотаальбомы, фотакнігі), "Разам з кнігай мы расцём" (кнігі для дзяцей і юнацтва), "Залатыя скрыжалі" (даведачныя і энцыклапедычныя выданні), "АРТ-кніга" (выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэтрапрынтныя, бібліяфільскія выданні), "Эўрыка" (навуковыя, навукова-папулярныя выданні), "Духоўнасць" (выданні духоўна-асветніцкага кірунку).
Таксама абвешчаны і спецыяльныя намінацыі (з уручэннем спецыяльнага дыплома і памятнага знака-сімвала "Малы залаты фаліянт"): "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны", "За прапаганду чытання", "Садружнасць" (сумесныя выдавецкія праекты). І апошняя, чацвёртая, намінацыя - персанальная (з уручэннем спецыяльнага дыплома і памятнага знака-сімвала "Малы залаты фаліянт"): "Майстэрства" (лепшаму ілюстратару, лепшаму дызайнеру, лепшаму фотамастаку кнігі).
Таксама днямі было абвешчана аб тым, што падпіска на 25-томнае выданне творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча прадоўжана да канца лютага бягучага года. Па ўмовах падпіскі, трэба ўнесці грошы за першы і апошні том збору твораў і накіраваць у выдавецтва "Мастацкая літаратура" ліст з паведамленнем аб аплаце.