Са светлым святам Ражджаства!

№ 1 (1024) 07.01.2012 - 13.01.2012 г

Праваслаўным хрысціянам Беларусі Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым. Мінаюць тысячагоддзі, але вялікая ўрачыстасць святой ночы, як і раней, прыносіць радасць мільёнам людзей, аб’ядноўвае іх вакол высокіх і высакародных мэт. Віфлеемская зорка асвятляе шлях для міласэрнасці і дабрыні, любові і надзей на будучыню, у якой пануюць узаемаразуменне і дабрабыт. Ражджаство — дамашняе свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх, акружаныя іх пяшчотай і клопатам. Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў. Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цеплыню і добры настрой, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай дастатак, давер і згода будуць у кожнай сям’і. Шчыра зычу вам здароўя, шчасця, міру і поспехаў ва ўсіх справах. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА 7 студзеня 2012 года 2012