Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці паказаў выстаўку самаробных лялек.
Прадстаўленыя лялькі ўражвалі сваёй арыгінальнасцю. У экспазіцыі - вырабы з тэкстылю, пластыку, керамікі, воўны, фарфору і многіх іншых матэрыялаў. Некаторыя лялькі былі выкананы ў тэхніцы валення.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі дзеці і падлеткі, але і майстры са стажам. Вельмі ўразілі работы Тамары Арапавай ("Лялька маленькай прынцэсы"), Марыі Крывавусавай ("Мой любімы поні"), Таццяны Паляковай ("Лілечка") і многія іншыя.
Асабліва цікава было ўбачыць лялькі, тэматычна звязаныя з Беларуссю: "Гаспадынькі" Алены Шостак і "Каляднае дрэўца" Вольгі Зарэцкай.
Млада ІГНАТОВІЧ, вучаніца 10 класа гімназіі № 50 г. Мінска