ААНаўскі фотафакт

№ 1 (1024) 07.01.2012 - 13.01.2012 г

Сусветнае прызнанне атрымала чарговае даследаванне айчынных гісторыкаў. Гэтым разам на сайце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый змешчана інфармацыя пра раскопкі старажытнага горада Казіміра, што існаваў у ХVІІ стагоддзі на тэрыторыі нашай краіны. Пры гэтым падкрэсліваецца вялікая роля валанцёраў, якія пад час археалагічных даследаванняў працуюць побач з прафесіяналамі.

/i/content/pi/cult/358/6838/1-4.jpeg

У валанцёрскай справе вылучаецца Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Неаднаразова работы студэнтаў-тэхнолагаў атрымлівалі найвышэйшыя ўзнагароды на рэспубліканскіх конкурсах, прысвечаных гісторыі нашага роднага краю. А таму няма нічога дзіўнага ў тым, што і археалагічная экспедыцыя БДТУ - не толькі адна з найбуйнейшых на Беларусі: яна яшчэ і добра вядомая далёка за межамі нашай краіны. Гэтую экспедыцыю ўжо шмат гадоў узначальвае "першаадкрывальнік" невядомага горада Казіміра, доктар гістарычных навук, прафесар Сяргей Рассадзін. І менавіта здымкі яго студэнтаў у час раскопак цяпер можна ўбачыць на сайце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Некаторыя з вучняў Рассадзіна, колішнія удзельнікі даследаванняў Казіміра, і самі сталі вядомымі спецыялістамі. Гэта, да прыкладу, Алесь Казакоў - цяпер ужо кандыдат гістарычных навук і выкладчык БДТУ. Паказальны прыклад і студэнта-трэцякурсніка Уладзіміра Рамановіча, які сёлета выпадкова даведаўся, што ў яго родныя мясціны прыехала экспедыцыя Рассадзіна: шукаць месца знакамітага Лаўрышаўскага манастыра. Што цікава, пачуўшы гэтую інфармацыю, ён, доўга не думаючы, выправіўся на дапамогу.

На здымку

з сайта ААН: удзельнікі

раскопак Казіміра.

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"