Замалёўкі да Каляд

№ 52 (1023) 24.12.2011 - 06.01.2011 г

Конкурс: сотня твораў з усёй Беларусі

/i/content/pi/cult/356/6810/pic_19.jpg24 снежня ў Дзяржаўным му/i/content/pi/cult/356/6810/pic_21.jpgзеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь - узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу "Калядныя замалёўкі" на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб ДПМ на калядную тэматыку.

Конкурс быў заснаваны па ініцыятыве музея пры садзейнічанні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Фінансавую падтрымку забяспечылі Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, а таксама спонсары.

/i/content/pi/cult/356/6810/pic_20.jpgКонкурс атрымаў шырокі рэзананс. Дзіцячыя творы прывозілі з усёй Беларусі. Агульная колькасць удзельнікаў дасягае сотні. Гэта дзеці розных узроставых і сацыяльных груп, у тым ліку - дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. А сярод прадстаўленых работ яскрава адлюстраваны розныя кірункі мастацкай творчасці: малюнак, батык, роспіс па шкле, выцінанка, кераміка, квілінг, вырабы з пап'е-машэ ды іншых матэрыялаў.

Па выніках конкурсу ў музеі была арганізавана выстаўка, якая дазваляе пазнаёміцца бліжэй з творчымі ідэямі сучасных дзяцей, садзейнічае паразуменню паміж пакаленнямі. А ўсе ахвотныя маюць магчымасць цягам месяца пабачыць творы ўдзельнікаў.

Алена ЛАБОВІЧ, вучоны сакратар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь