Паважаныя сябры і калегі!

№ 52 (1023) 24.12.2011 - 06.01.2011 г

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам — святамі, сагрэтымі цеплынёй Дабра і Міласэрнасці. Няхай вашы імкненні і актыўная жыццёвая пазіцыя, багаты асобасны патэнцыял заўжды служаць справе ўмацавання стабільнасці і прагрэсу ў роднай Беларусі; няхай у поўнай меры рэалізуецца кожны з вашых талентаў, што дораць свету Прыгажосць, Дабрыню і Мудрасць. Даўгалецця, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і радасці вам, вашым родным і блізкім! Старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля АЎДЗЕЕВА