У гонар Маэстра

№ 52 (1023) 24.12.2011 - 06.01.2011 г

22 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі прафесару, народнаму артысту СССР і Беларусі Віктару Роўду. Аўтары памятнага знака - скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско і архітэктар, лаўрэат Ленінскай прэміі Юрый Градаў.

/i/content/pi/cult/356/6798/pic_3.jpgДошка была ўсталявана менавіта на тым доме, дзе калісьці жыў знакаміты творца. - Я рад, што цяпер гэтая мемарыяльная дошка будзе нагадваць кожнаму пра выдатнага майстра і чалавека Віктара Роўду, - кажа скульптар Іван Міско. - Я вельмі добра яго ведаў, і таму мне было асабліва цікава працаваць над гэтым творам.