Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня

№ 52 (1023) 24.12.2011 - 06.01.2011 г

Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым. На працягу двух тысячагоддзяў гэтае свята з'яўляецца для мільёнаў людзей увасабленнем вялікай надзеі і веры. Звон ражджэсцвенскіх званоў адагравае нават самыя заледзянелыя сэрцы, натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае яшчэ глыбей спасцігнуць евангельскія запаветы, у аснове якіх — бязмежная дабрыня і ўседаравальная любоў. Ражджаство — гэта ўрачысты час для кожнай сям'і, сімвал адзінства любячых бацькоў і шчаслівых дзяцей. Толькі ў коле блізкіх чалавеку дадзена спазнаць незабыўныя пачуцці шчырай прыхільнасці і бескарыслівага клопату. Дык давайце ж навучымся цаніць простыя радасці, захоўваць мір і спакой дарагіх нам людзей, адорваючы іх сваёй душэўнай цеплынёй. Няхай Віфлеемская зорка асвечвае ваш шлях, напаўняючы святлом кожнае імгненне жыцця. Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА 25 снежня 2011 года