Менавіта так называецца персанальная выстаўка мастака Васіля Зянько, які ў новым праекце звяртаецца да тэмы ўнутранага свету чалавека. У прыватнасці, творцу цікавяць эмоцыі, якія часцяком кіруюць асобай. А прадстаўляе іх Васіль Зянько ў вобразах птушак і жывёл.
Поруч жа з карцінамі паўстануць... птушыныя клеткі ў выглядзе сэнсавых арт-аб'ектаў. Работы мастака выкананы ў арыгінальнай аўтарскай тэхніцы, адрозніваюцца індывідуальным колеравым рашэннем, пластыкай формы, багатай фактурай.