ХТО Ж АТРЫМАЕ ЗАПАВЕТНУЮ ЗОРКУ?

№ 50 (1021) 10.12.2011 - 17.12.2011 г

13 снежня ў Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў першай Нацыянальнай музычнай прэміі.

/i/content/pi/cult/354/6736/2-2.jpgДа прэміі - па клавішах   

Інтрыга Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне эстраднага мастацтва няўмольна набліжаецца да сваёй развязкі: у кожнай з намінацый засталося па 3 - 5 прэтэндэнтаў, і 13 снежня ў Палацы Рэспублікі будуць абвешчаны імёны пераможцаў. Але залогам далейшага даўгалецця самой ідэі папулярызацыі айчыннай эстрады стане канцэрт напярэдадні: 12-га ў тым жа Палацы Рэспублікі будзе прэзентавана "Залатая калекцыя беларускіх песень ХХ - ХХІ стст."

 Абедзве імпрэзы будуць відовішчнымі і запамінальнымі. Але якія сюрпрызы чакаюць гледачоў і тэлегледачоў? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да рэжысёраў, якія рыхтуюць урачыстасці.

- "Залатая калекцыя", - гаворыць Аляксандр Вавілаў,- гэта свята беларускіх песень, дзень роднай музыкі і беларускага слова. І наш канцэрт - гэта, уласна кажучы, наш падарунак Песні. Мне вельмі хацелася б, каб пры тэлетрансляцыі кожная кампазіцыя суправаджалася радком з імёнамі кампазітара і паэта, а не адно выканаўцы. Аўтары песень будуць прысутнічаць у зале, але ў нас не будзе часу, каб падысці ў час канцэрта да кожнага з іх: праграма і так будзе доўжыцца больш за тры гадзіны. А вось данесці іх імёны да публікі трэба абавязкова. Іначай у чым жа сутнасць самога "калекцыянавання"? Пралог будзе вырашаны ў жанры сінхрабуфанады: нам нагадаюць некалькі песень мінулых гадоў і іх выканаўцаў. А весці праграму будуць Ірына Смольская, Вольга Бурлакова - вядучыя СТБ - ды народныя артысты Беларусі Анатоль Ярмоленка і Аляксандр Ціхановіч.

- Самым цікавым на гала-канцэрце Нацыянальнай музычнай прэміі,- упэўнены рэжы

/i/content/pi/cult/354/6736/2-3.jpg

сёр Вячаслаў Панін, - будуць імёны пераможцаў па 16 намінацыях! Гэта шматстайнасць і легла ў аснову цырымоніі. На падобных уручэннях усе чакаюць "чырвоную дарожку". А ў нас замест ужо звыклай чырвані дарожка стане... папраўдзе музычнай: прыступкі лесвіцы ў фае Палаца Рэспублікі ператворацца ў чароўную клавіятуру бела-чорных клавішаў. На пачатку "ўзыходжання" гасцей будзе сустракаць джазавы квартэт, у сярэдзіне шляху - "спеўныя дрэвы" (спяваць, вядома, будуць вакалісты), а ў канцы - струнны квартэт з вельмі высокіх прыгожых дзяўчат. І ўсё гэта - не пад фанаграму, а толькі жыўцом! Запомніцца і сама працэдура ўручэння прэміі. Бо кожная з намінацый будзе адкрывацца сваёй уласнай застаўкай: не толькі музычнай, але і пластычнай. Засведчу адно: кожны нумар будзе суправаджацца своеасаблівым "атракцыёнам", чымсьці незвычайным - і абавязкова новым, не падобным на астатнія. Бо само слова "эстрада" я разумею ў самым шырокім сэнсе гэтага слова - як самае разнажанравае і дэмакратычнае мастацтва, якое вычарпаць да канца немагчыма. Эстрада ж у сэнсе "сцэна" - сама заўсёды падкідвае ідэі, і нам застаецца іх толькі рэалізаваць.

Пераможцы атрымаюць памятныя прызы, распрацаваныя скульптарам Ганнай Старавойтавай.

- Прапанова зрабіць статуэтку,- распавядае яна, - паступіла ў маі. Усё лета і восень ішла праца. Я прыдумала колькі варыянтаў, але ўсе яны ўтрымлівалі элементы, замоўленыя арганізатарамі. Паводле заказу СТБ, павінна была быць выява зоркі - і нейкія музычныя элементы. Раілася з Андрэем Хацяноўскім. Мы з ім працуем у адной майстэрні, і гэта менавіта ён прапанаваў маю кандыдатуру, бо раней сам супрацоўнічаў з тэлевізійшчыкамі- рабіў статуэтку "Тэлевяршыні". Але колькі можна глядзець на тыя прызы? Давайце лепей паглядзім, хто іх атрымае.

 Фота Юрыя ІВАНОВА

На здымках: так стваралася статуэтка.