Стэлефанаваўшыся з выканаўчым прадзюсарам Белтэлерадыёкампаніі Людмілай Барадзіной, мы даведаліся, што адбывалася ў сталіцы Арменіі ў дні перад фінальным канцэртам: "Ужо ў аўторак Лідзія Заблоцкая разам з камандай правяла першую рэпетыцыю ў Арменіі. Яна выявіла неабходнасць унясення пэўных змяненняў у шоу, да чаго нашых удзельнікаў падштурхнулі рэжысёры".
Акрамя рэпетыцый, удзельнікі "Еўрабачання" знаёмяцца з гісторыяй і культурай краіны, што прымае сёлетні конкурс.