Палёт нармальны!

№ 48 (1019) 26.11.2011 - 02.12.2011 г

Паўстагоддзя і козыры

/i/content/pi/cult/352/6687/7-4.jpg

/i/content/pi/cult/352/6687/7-3.jpgУ сталічным Палацы мастацтва адбылася выстаўка "Ретраспекцыя плаката", прысвечаная 50-годдзю заснавання секцыі плаката пры Беларускім саюзе мастакоў.

 Хаця, на вялікі жаль, у экспазіцыі не прадстаўлены плакаты тых жа 1960-х- аўтарства прадстаўнікоў першага пакалення членаў секцыі, - развіццё беларускага нацыянальнага плаката можна адсачыць і на дадзеным гістарычным адрэзку, пачынаючы з 70-х, калі творам была ўласціва нейкая ілюстрацыйнасць, параднасць.

Работы ж гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь вылучаюцца перш за ўсё змяненнем тэхнічных сродкаў: амаль усе плакаты пачалі стварацца з выкарыстаннем камп'ютарных праграм. Тэматыка, зразумела, таксама змянілася: некаторыя праблемы зніклі зусім ("Апартэід" У.Жука), некаторыя зрабіліся менш актуальнымі ("Прагрэс" К.Вашчанкі), значна больш прадстаўлены рэкламныя творы, работы сталі вылучацца іранічнасцю, набылі філасафічнасць, схільнасць да абагульненняў, сэнсавай гульні.

 Асобны куток выстаўкі прадстаўляе творчасць найбольш вядомых беларускіх плакатыстаў апошняга часу - Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчанкі. Менавіта з іх, здаецца, намагаюцца браць прыклад маладыя творцы, студэнты і выпускнікі кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Досыць шырока прадстаўленая на выстаўцы моладзь у суседстве з работамі сваіх настаўнікаў і класікаў плаката не губляецца. Падкрэслю: многія з нашых маладых плакатыстаў удзельнічаюць у шматлікіх міжнародных конкурсах і выстаўках. Апошняе, несумненна, - вялікі козыр для сённяшняга пакалення творцаў.

 Ф.А.