30 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстаўка мастака, інваліда першай групы Анатоля Галушкі. Ініцыятарам, каардынатарам і галоўным рухавіком дабрачыннага праекта з'яўляецца дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Кавалевіч.
- Наша задача - падтрымліваць такіх людзей, цікавіцца імі і іхняй творчасцю, - зазначыў Леанід Мікалаевіч. - Анатоль Галушка - таленавіты мастак. Дай божа, каб у кожнага з нас была такая ж цяга да творчасці, як у гэтага чалавека...
Спецыяльна да выстаўкі мастак стварыў у сваёй роднай вёсцы Магіліцы Івацэвіцкага раёна 27 новых карцін- менавіта яны будуць экспанавацца ў Палаце прадстаўнікоў. Для гэтага, як зазначыў Леанід Кавалевіч, Анатолю Галушку былі перададзены фарбы, пэндзлі і халсты.
Таксама Леанід Мікалаевіч расказаў "К" пра тое, што да друку падрыхтаваны буклет, які распавядае пра мастака з Брэстчыны.