Конкурс праводзіўся па дзвюх намінацыях, але сёлета, як зазначыў "К" начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Уладзімір Шавялёў, у адной з іх- "Фестывальны праект, скіраваны на дэманстрацыю дасягненняў прафесійных калектываў мастацкай творчасці" - ён не адбыўся з-за малой колькасці ўдзельнікаў.
Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Івана Галабурды, галоўныя мэты конкурсу - развіццё фестывальнага руху ў нашай краіне, актывізацыя творчых ініцыятыў і патэнцыялу арганізатараў падобных мерапрыемстваў, стварэнне ўмоў для выяўлення і рэалізацыі новых арыгінальных ідэй пры правядзенні фестываляў, а таксама павышэнне ўзроўню мерапрыемстваў.
У сёлетнім конкурсе, па словах Івана Галабурды, прынялі ўдзел шэсць фестывальных праектаў. Пераможца - Фестываль аматарскіх калектываў цыркавога мастацтва - будзе ўключаны ў пералік мерапрыемстваў, якія атрымаюць частковую фінансавую падтрымку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.