На ёй прадстаўлена трыццаць работ - сотая частка ўсяго, што мастачка стварыла за апошнія трынаццаць гадоў творчасці. На здымках - вядомыя гледачу расійскія акцёры, прадстаўнікі шоу-бізнесу, пісьменнікі, рэжысёры, палітыкі, музыканты... Пры дапамозе грыму, касцюмаў і дэкарацый, гэтыя асобы даюць нам магчымасць як бы па-новаму паглядзець на сусветна вядомыя жывапісныя палотны класікаў, дзе адлюстраваны іх "двайнікі".
Кацярына Ражджэсцвенская - дачка паэта Роберта Ражджэсцвенскага і літаратурнага крытыка Алы Кірэевай. Яна - прафесійны перакладчык з англійскай і французскай моў (пераклала каля 10 раманаў), але з 1998 г. займаецца фатаграфіяй. Сёння ў ейным актыве - больш за 2000 работ і 20 фотапраектаў.
На вернісажы яна сказала, што марыць у наступным годзе зняць на плёнку вядомых асоб Беларусі, "...каб мінчане на наступнай выстаўцы змаглі знайсці на партрэтах знаёмыя твары".
Б.К.