Мультыплекс… пад зямлёй

№ 40 (806) 06.10.2007 - 12.10.2007 г

Прычын зазірнуць у ГЦ «Сталіца» ў мінчан і гасцей горада стала на адну больш. Нядаўна тут адкрыўся відэакомплекс «Цэнтр-відэа», філіял кінатэатра “Цэнтральны” УП “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама, які і стаў самым новым мультыплексам у сталіцы.

 /i/content/pi/cult/131/666/Video1.jpg
Каб дабрацца да самога відэакомплексу, трэба спусціцца на самы ніжні (трэці) ўзровень ГЦ «Сталіца» і павярнуць направа. Там, разам з адміністратарамі, гасцей сустракае ўтульнае фае са стыльным інтэр’ерам, дзе можна пачакаць сяброў, выбраць фільм, падпісацца на штотыднёвую электронную рассылку рэпертуару, пазнаёміцца з відэафондам комплексу. Нават самыя прыдзірлівыя знойдуць тут што паглядзець: у дзвюх залах штодня дэманструюцца па чатыры розныя фільмы, а па нядзелях на спецыяльны дзіцячы сеанс запрашаюцца юныя гледачы.
Акрамя гэтага, да адкрыцця рыхтуюцца яшчэ дзве залы. Да таго ж, маецца тут і VIP-кабіна, у якой фільм выбіраецца па каталогу.
Вызначыўшыся з рэпертуарам, можна адправіцца на глядацкае месца.
Калі гаварыць пра відэафонд “Цэнтра-відэа”, дык яго фарміраванне толькі пачынаецца — на сённяшні дзень там налічваецца 25 фільмаў розных жанраў і вытворчасці, сярод якіх, дарэчы, і адна з новых гучных беларускіх
прэм’ер — стужка Марыі Мажар “Ворагі”. Дырэктар кінатэатра “Цэнтральны” Алена Аўдашчанка распавядае, што відэафонд фарміруецца з улікам попыту самых розных катэгорый гледачоў. Але асноўная ўвага будзе надавацца фільмам-прызёрам, удзельнікам кінафэстаў, фільмам, якія не ідуць у шырокім пракаце, да прыкладу — стужкам праекта “Кінафармат 4x4”. Да таго ж, комплекс стане дапаможнікам для студэнтаў і школьнікаў у вывучэнні курса “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа”. “Планы па набыцці відэафільмаў абмяжоўваюцца толькі неразвітасцю гэтага рынку паслуг і залежнасцю ад дыстрыб’ютараў, іх планаў выпуску фільмаў на кінаплёнцы і відэа”, — тлумачыць Алена Віктараўна.
Як расказалі
нам у “Цэнтры-відэа”, пры стварэнні відэакомплексу ўлічваўся
 /i/content/pi/cult/131/666/Video2.jpg
вопыт
працы былога відэасалона на вул. Маскоўскай, кінатэатраў Мінска, у прыватнасці — шматзальнай “Аўроры”. Так, Чырвоная глядзельная зала “Цэнтра-відэа” ўмяшчае 42 чалавекі, Блакітная — 35, а ўлюбёная закаханымі VIP-зала мае 6 месцаў. Кожная з іх абсталявана галандскімі экранамі 2х3,5 метра, кандыцыянерамі, мяккімі крэсламі, якіх няма пакуль ні ў адным сталічным кінатэатры, а таксама сістэмай аб’ёмнага гуку Dolby Digital. Прычым у VIP-зале ёсць магчымасць выбіраць мову прагляду фільма (асабліва палюбілі гэтую паслугу замежнікі), а таксама глядзець фільмы з сямейнага архіва. Гэтая паслуга карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Кітаі, а зараз і ў нас можна ўбачыць сваё вяселле альбо юбілей на вялікім экране.
Яшчэ адной прыемнай асаблівасцю “Цэнтра-відэа” аказалася забарона на
ежу і пітво ў зале. Далёка не кожнаму падабаецца, калі ў яго над вухам храбусцяць чыпсамі ці звіняць бутэлькамі. У гэтым комплексе на падобныя праблемы можна забыцца. Калі ўсё ж не ведаеш, што выбраць, — кіно ці кавярню, у VIP-кабіне можна знайсці меню кавярні “Саламея” і піцэрыі “Папуры”, якія знаходзяцца насупраць відэакомплексу. Гарачую ежу і напоі прынясе афіцыянт— для гэтага ў кабіне прадугледжаны столікі. Строгая забарона ў відэакомплексе на алкагольныя напоі, таму ад піва перад экранам тут давядзецца адмовіцца. Ажыццяўляецца ў цэнтры і фэйс-кантроль: гледачы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення, а таксама гледачы ў бруднай вопратцы проста не абслугоўваюцца.
Такім чынам, кожны госць становіцца наведвальнікам не проста кінатэатра, а элітнага комплексу. Затое на кошце квіткоў гэта не адбіваецца: ён
вар’іруецца ад адной да пяці тысяч, у VIP-зале — ад 30 да 60 тысяч, што залежыць ад дня тыдня, часу і працягласці сеанса. Думаецца, няма патрэбы гаварыць, што пры гэткіх умовах квіткі варта браніраваць загадзя, тым больш, што зрабіць гэта можна па тэлефоне.

Кацярына САКОВІЧ