Задыяк — “Ля акна”

№ 48 (1019) 26.11.2011 - 02.12.2011 г

Да 1 снежня ў Беластоку працуе выстаўка гродзенскіх мастакоў — скульптара Уладзіміра Панцялеева і жывапісца Аляксандра Сільвановіча.

Панцялееў прадставіў дзесяць кампазіцый (у дрэве розных парод), сярод якіх - "Ля акна", "Конік для дзяўчынкі Веры", "Мадэль", "Скандынаўскі матыў". Сільвановіч жа- каля трыццаці палотнаў, прысвечаных знакам задыяка і міфалагічным сюжэтам.

Абодва творцы - выхаванцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябры Беларускага саюза мастакоў, плённа працуюць і ў манументальным мастацтве.

Зазначым, выстаўка ў Беластоку арганізавана пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў нашай краіны.