Прэзідэнцкі ў Гомелі

№ 47 (1018) 19.11.2011 - 26.11.2011 г

Маштабныя падзеі ў рамках акцыі “Гомель — Культурная сталіца Беларусі і СНД-2011” працягваюцца.

 

Так, ужо заўтра, 20 лістапада, на сцэне Гомельскага грамадска-культурнага цэнтра пройдзе канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. Як зазначыў карэспандэнту "К" яго мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Віктар Бабарыкін, на суд жыхароў і гасцей Культурнай сталіцы Беларусі і СНД-2011 будзе прадстаўлена новая праграма, якая складзецца пераважна з кампазіцый легендарнага амерыканскага фанк-гурта "Earth, Wind and Fire". Акрамя таго, гамяльчане пачуюць і класічныя творы ў выкананні саліста Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Аляксандра Краснадубскага.

- Мы не ўпершыню прыязджаем у Гомель, - заўважыў Віктар Бабарыкін, - і наш аркестр там заўсёды цёпла прымаюць. Таму я ўпэўнены, што наша выступленне прынясе радасць усім, хто прыйдзе на канцэрт...

 Таксама ў рамках Рэспубліканскай акцыі, з 1 па 6 снежня, у Гомелі пройдзе першы этап X Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Музыка надзеі" па намінацыях струнных смычковых інструментаў.