“Рыжык…” у Сочы і на DVD

№ 46 (1017) 12.11.2011 - 19.11.2011 г

Стужка — удзельніца праграмы дзіцячага кіно на Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад”— працягвае збіраць прэстыжныя ўзнагароды на шматлікіх форумах.

Як стала вядома, на чарговым Міжнародным дзіцячым фестывалі мастацтваў і спорту "Кінатаўрык" "Рыжык у Залюстэраччы" Алены Туравай атрымаў чарговую адзнаку ў сваю скарбонку: ён стаў "Лепшым дзіцячым фільмам-2011", па версіі сочынскага журы.

Дарэчы, літаральна днямі на паліцах дыскарняў з'явілася і DVD-версія "Рыжыка...". Таксама на лічбавым носьбіце выйшаў і зборнік анімацыі "Прыгоды рэактыўнага парасяці".