Як стала вядома, на чарговым Міжнародным дзіцячым фестывалі мастацтваў і спорту "Кінатаўрык" "Рыжык у Залюстэраччы" Алены Туравай атрымаў чарговую адзнаку ў сваю скарбонку: ён стаў "Лепшым дзіцячым фільмам-2011", па версіі сочынскага журы.
Дарэчы, літаральна днямі на паліцах дыскарняў з'явілася і DVD-версія "Рыжыка...". Таксама на лічбавым носьбіце выйшаў і зборнік анімацыі "Прыгоды рэактыўнага парасяці".