У ходзе перамоў былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, адукацыі і аховы гісторыкакультурнай спадчыны. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні Дзён культуры Беларусі ў Турцыі. Асаблівая ж увага была нададзена пытанням супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі. Суразмоўцы таксама абмеркавалі магчымасці выкарыстання турэцкім бокам кінатэхналагічных паслуг "Беларусьфільма".
Эртурул Гюнай падтрымаў ініцыятыву беларускага боку аб супрацоўніцтве з вядучымі навучальнымі ўстановамі сферы культуры Турцыі ў арганізацыі стажыровак (навучання) студэнтаў нашых профільных ВНУ.
У час сустрэчы суразмоўцы пацвердзілі неабходнасць развіцця беларуска-турэцкага супрацоўніцтва па шырокім спектры двухбаковых адносін у сферы культуры.