Усе мы — сваякі!

№ 44 (1015) 29.10.2011 - 05.11.2011 г

Ганцавіччына: аўтэнтычны праект

/i/content/pi/cult/348/6580/13-2.jpg

Завічкай на Ганцаўшчыне называюць жонку брата ці сваячку. Адсюль - і назва народнага аўтэнтычнага фальклорнага гурта - "Завіца": усе ў ансамблі - сваякі і родзічы.

Дзейнічае ён пры СДК вёскі Раздзялавічы. Ініцыятар стварэння "Завіцы"- Соф'я Мікалаеўна Рабцэвіч, знаўца мясцовых песень, прымавак, прыказак і абрадаў. Уся гэтая ўнікальная спадчына і стала рэпертуарам самадзейных артыстак, што добра вядомыя ўжо на Палессі.

Хата ў Соф'і Мікалаеўны - нібы этнаграфічны музей: самаробныя ручнікі, посцілкі, дыванкі - паўсюль. А якія вышываныя навалачкі на падушках! А якія непаўторна духмяныя караваі! Гэткія ж непаўторныя і песні ў "Завіцы": слухаць - не наслухацца!..

Дарэчы, усе песні гурта зафіксаваны ў фондах аўдыяі відэазапісаў райметадцэнтра аддзела культуры Ганцавіцкага райвыканкама.

Фота аўтара

На здымку: раздзялавіцкая "Завіца" (на першым плане - Соф'я Рабцэвіч).   

 

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"