Пра гэта "К" паведаміла кіраўнік аргкамітэта канферэнцыі Яўгенія ГулікаваПошка. На канферэнцыі плануецца абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і ДПМ, тэатразнаўства, музыкі, кіно, у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры. Гаворка пойдзе таксама пра надзённыя праблемы вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі, пошук сістэмных падыходаў да пытанняў аховы нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.
У форуме прымуць удзел звыш 170 навукоўцаў і спецыялістаў устаноў культуры, адукацыі і навукі з Беларусі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны ды Узбекістана.
Удзельнікі і госці канферэнцыі змогуць таксама наведаць экспазіцыю Музея старажытнай беларускай культуры, дзе цяпер праходзіць выстаўка па рэканструкцыі беларускіх народных строяў.