“Спартак” — у фінале

№ 44 (1015) 29.10.2011 - 05.11.2011 г

Сёння ў Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета будзе прадстаўлены “Спартак” нашага Вялікага тэатра, білеты на які, дарэчы распрадалі ў жніўні. Пастаноўка стане фіналам Дзён культуры Беларусі ў Літве.

/i/content/pi/cult/348/6558/3-2.jpg

Сваімі ўражаннямі напярэдадні гастролей падзяліўся з "К" мастацкі кіраўнік Беларускага балета Юрый Траян: "Гастролей у Вільнюсе заўжды вельмі чакаем, таму што трупа і кіраўніцтва літоўскага тэатра - нашы добрыя сябры. Мы заўжды абменьваемся вопытам, практыкуем абмен салістамі, і, мяркую, гэта вельмі карысна для абедзвюх труп. Дарэчы, вельмі добрае супадзенне: закрыццё Дзён культуры Беларусі прыпадае менавіта на тую частку года, калі мы звычайна гастралюем у Літве. Пасля Вільнюса нас чакаюць амаль тры месяцы раз'ездаў: спачатку ў лістападзе едзем у Іспанію, дзе будуць паказаны "Лебядзінае возера" і "Сільфіда", а потым - вялікія гастролі па Германіі і Аўстрыі, таксама з двума спектаклямі: тым жа "...Возерам" ды "Шчаўкунком".

 Дарэчы, днямі завяршыўся Тыдзень беларускай культуры ў латвійскай Елгаве, прысвечаны 5-й гадавіне Аб'яднання беларусаў "Лянок". Яно і зладзіла падзею пры садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Латвіі і муніцыпалітэта Елгавы. У рамках Тыдня, у прыватнасці, адбыліся выстаўка "Геній зямлі беларускай" і вечар да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, прэзентацыя Беларусі для школьнікаў, свята для дзяцей і святочны канцэрт "Жыццё маё".