Незвычайны аўтобус

№ 43 (1014) 22.10.2011 - 29.10.2011 г

Бяспека жыцця

Дзеці і падлеткі Савецкага раёна сталіцы цягам года ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, накіраваных на засваенне асноў бяспечнай жыццядзейнасці.

Гэта злёт юных выратавальнікаў-пажарных, конкурс дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачыма дзяцей", палявы лагер "Юны выратавальнік", "Палітра бяспекі"...

Днямі ж незвычайны аўтобус, на бартах якога нанесена сацыяльная рэклама супрацьпажарнага кірунку, выправіўся ў рэйс па сталіцы. Яго пасажырамі сталі члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных мінскай сярэдняй школы №148. На ўсіх аўтобусных прыпынках - ад вуліцы Максіма Багдановіча да плошчы Бангалор - юныя выратавальнікі раздавалі ўлёткі па разнастайных кірунках пажарнай бяспекі. Напрыклад, "Цяпло павінна быць бяспечным!" - цяпер гэта вельмі актуальная тэма, бо з надыходам халадоў людзі ў дамах часцей пачалі карыстацца электрапрыборамі.

Таццяна БЫЧАНОК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС