Лідар — з Беларусі

№ 43 (1014) 22.10.2011 - 29.10.2011 г

На ІІІ Міжнародным конкурсе харавых дырыжораў імя Віктара Папова ў Маскве Беларусь стала лідарам.

Цікава, што Другую прэмію (Першая не ўручалася нікому) і спецыяльны прыз за лепшую інтэрпрэтацыю рускай народнай песні для нашай краіны заваявала аспірантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з Кітая Гун Лі. У творчым спаборніцтве яна здолела абысці амаль чатыры дзясяткі прэтэндэнтаў. Каб дасягнуць такога высокага выніку, аспірантка цягам некалькіх месяцаў развучвала песню "Вниз по матушке по Волге".

Зазначым, першым педагогам аспіранткі Акадэміі музыкі, які перадаў ёй асновы дырыжыравання, быў знакаміты Віктар Роўда. І ўжо цяпер яна рыхтуецца да новага конкурсу, што носіць яго імя.