Версія “Набука”

№ 43 (1014) 22.10.2011 - 29.10.2011 г

28 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета краіны адбудзецца канцэрт прымадоны Марыінскага тэатра — беларускі Ірыны Гардзей.

Яе драматычнае сапрана маглі пачуць у лонданскім "Ковент-Гардэне", міланскім "Ла Скала", нью-ёркскім "Метраполітэнопера", Вялікім тэатры ў Пекіне. А ў Марыінскім Ірына Гардзей спявае больш за дзясятак гадоў.

Пад час сольнага канцэрта ў Мінску салістка прадставіць толькі невялікую частку свайго рэпертуара - гэткую кароткую творчую справаздачу. У суправаджэнні аркестра тэатра пад кіраўніцтвам Андрэя Галанава прагучаць арыі з опер "Набука", "Тоска", "Норма", "Сіла лёсу", "Манон Леско".