Гальшанскія знаходкі

№ 43 (1014) 22.10.2011 - 29.10.2011 г

24 кастрычніка распачнецца новы праект — “Гальшанскі альфабэт”.

Як паведаміў "К" старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, менавіта такую назву атрымала выстаўка, што паслязаўтра адкрыецца ў пасялковым Доме культуры пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO, беларускага прадстаўніцтва IКАМОС, мясцовых органаў улады і абласнога кіраўніцтва. Цікава, што да праекта далучылася і прыватная фірма з Гальшан.

Стваральнікі "Гальшанскага альфабэта" імкнуліся адлюстраваць у новай экспазіцыі гісторыю мястэчка з часоў Сапегаў, будаўніцтва замка да ХХ стагоддзя. Для яе фарміравання скарысталі матэрыялы з архіваў Беларусі, Літвы, Польшчы. Сярод іх - і невядомыя раней. "У прыватнасці, - прыадкрыў таямніцу адной са знаходак Уладзімір Гілеп, - удалося ўстанавіць месца знаходжання колішняй мясцовай сінагогі, што згарэла ў гады Першай сусветнай вайны".

 

Аўтар: Сяргей ТРАФІЛАЎ
галоўны рэдактар газеты "Культура" у 2012 - 2017 гадах