Як распавяла "К" супрацоўнік аддзела бібліятэчнага маркетынгу ўстановы Алена Поўжык, яна прымеркавана да 40годдзя з дня адкрыцця Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой". На выстаўцы экспануюцца каля 20 выданняў, прысвечаных гісторыі стварэння легендарнага мемарыяла. Гэта кнігі розных гадоў выпуску - пачынаючы ад 1960-х мінулага стагоддзя да самых "свежых".
У прыватнасці, на выстаўцы прадстаўлены такія выданні, як "Брэсцкая крэпасць у часе і прасторы", "Брэсцкая крэпасць. Сведчанні часу. Аб'екты. Помнікі. Рэліквіі", "Брэсцкая крэпасць: старонкі гісторыі" і многія іншыя. Прычым усе прадстаўленыя на выстаўцы кнігі можна не толькі паглядзець, але і заказаць у электронным каталогу на сайце Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі ці непасрэдна ў самой установе.