“Манументальнае...” і “Графіка-2011”

№ 43 (1014) 22.10.2011 - 29.10.2011 г

20 кастрычніка ў Палацы мастацтва адкрылася Рэспубліканская выстаўка “Манументальнае мастацтва Беларусі”.

/i/content/pi/cult/347/6516/3-2.jpg/i/content/pi/cult/347/6516/3-3.jpgУ экспазіцыі, нагадаем, прадстаўлены манументальны і манументальна-дэкаратыўны жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, манументальная, мемарыяльная і паркавая скульптура. Па рашэнні аргкамітэта выстаўкі ў экспазіцыю таксама ўключаны некалькі станковых, жывапісных і скульптурных твораў нашых сталых мастакоў-манументалістаў, педагогаў кафедры манументальнага роспісу і скульптуры, з імёнамі якіх звязаны росквіт гэтых відаў творчасці.

У той жа дзень у Палацы мастацтва адбыўся вернісаж "Графіка-2011". Гэта справаздачная экспазіцыя творчай секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў. Сярод удзельнікаў - не толькі ўласна члены секцыі, але і ўсе жадаючыя сябры Саюза, у тым ліку з рэгіёнаў краіны. На выстаўцы прадстаўлены творы станковай і кніжнай графікі, створаныя за апошнія пяць гадоў, разнастайныя па тэматыцы, па фармаце, па тэхніцы (лінагравюра, дрэварыт, літаграфія, афорт, малюнак, акварэль і г.д.).