А праграма аховы?

№ 43 (1014) 22.10.2011 - 29.10.2011 г

Днямі Генеральная пракуратура Віцебскай вобласці правяла праверку выканання мясцовымі выканаўчымі органамі заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

 

Па яе выніках устаноўлены парушэнні, у тым ліку - невыкананне ўмоў аховы помнікаў архітэктуры і археалогіі, адсутнасць на іх ахоўных дошак, і многае іншае.

Напрыклад, было вызначана, што на Віцебшчыне, акрамя Дубровенскага раёна, адсутнічаюць рэгіянальныя праграмы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Таксама правяраючымі органамі ў некаторых раёнах зафіксаваны факты правядзення вытворчых работ на аб'ектах спадчыны пры адсутнасці дазволу Міністэрства культуры.

Для выкаранення парушэнняў пракурорамі ўнесена 15 прадстаўленняў, вынесена 36 прадпісанняў. Пракуратурай Віцебскай вобласці па дадзеным пытанні будзе ўнесена адпаведнае прадстаўленне ў аблвыканкам.

Сітуацыю карэспандэнту "К" пракаменціраваў пракурор аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па наглядзе за выкананнем прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства Віктар Леўша.

- На жаль, падобныя факты фіксуюцца прадстаўнікамі правяраючых органаў не ўпершыню і не толькі на Віцебшчыне, - зазначыў наш суразмоўца. - Як вядома, цягам бягучага года Міністэрствам культуры Беларусі ажыццяўляецца праверка абласных упраўленняў культуры: высвятляецца, наколькі якасна імі кантралююцца пытанні аховы спадчыны, а таксама даецца ацэнка эфектыўнасці праверак у рэгіёнах Беларусі...

Ю.Ч.