26 кастрычніка з 10-й па 12-ю гадзіну ў Інфацэнтры "Культура-інфа" будзе працаваць "гарачая лінія" з удзелам начальніка аддзела навучальных устаноў і працы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алены РЫБЧЫНСКАЙ.
Пытанні, звязаныя з адукацыяй у сферы культуры, можна задаваць па тэлефонах - (8-017) 290-22-50 і 292-9918 - непасрэдна 26 кастрычніка, альбо загадзя на форум (www.forum.kimpress.by ў раздзеле "Ёсць пытанне!") ці праз электронную пошту: kultura@tut.by.