У Цэнтральнай раённай бібліятэцы распрацаваны праект "Краязнаўства без межаў".
Сельскія бібліятэкары сабралі вялізны матэрыял пра жыццё аднавяскоўцаў. Узнікла неабходнасць сістэматызацыі, захавання і абагульнення ветэранскіх успамінаў. Былі аформлены тэматычныя альбомы і папкі.
32 сельскія бібліятэкі пішуць летапісы вёсак. Сёлета аддзел бібліятэчнага маркетынгу РЦБС абвясціў раённы агляд-конкурс "Пішам гісторыю самі" на лепшы сельскі летапіс. Пры гэтым у Краснадуброўскай, Левашоўскай, Баршчоўскай, Бабіцкай, Салтанаўскай, Ведрыцкай сельскіх установах выкарыстоўваюцца камп'ютарныя тэхналогіі.
Летапіс вёскі Глыбаў аформлены ў Рэчыцкай друкарні пры падтрымцы Глыбаўскага сельсавета. Не менш арыгінальны і летапіс, падрыхтаваны ў Холмецкай бібліятэцы, дадаткам да якога сталі два альбомы з вокладкамі, аформленымі вышыўкай.
Таццяна ІВАНІС, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Рэчыцкай ЦРБ