Дзе каштавалі каравай?

№ 42 (1013) 15.10.2011 - 21.10.2011 г

Мастоўшчына: паездка на этнафестываль

/i/content/pi/cult/346/6503/pic_57.jpgДнямі ў Саратаве прайшоў II Усерасійскі этнафестываль нацыянальных культур "Волжскі падворак".

У фестывалі браў удзел калектыў нашага РДК - народны ансамбль "Ярыца" (мастацкі кіраўнік - Шаміль Тайроў). Кіраваў дэлегацыяй начальнік аддзела культуры Мастоўскага райвыканкама Уладзімір Свістуноў.

"Ярыца" адкрыла праграму прэзентацыі фестывальных калектываў. Выступленні праходзілі на 16 нацыянальных падворках. На беларускі завітала кіраўніцтва Саратаўскай вобласці. "Ярыца" сустрэла гасцей беларускім караваем і сувенірамі з Мастоўшчыны.

Завяршыўся этнафестываль урачыстым шэсцем удзельнікаў па праспекце Кірава - ад мясцовага цырка да кансерваторыі, дзе і адбыўся заключны гала-канцэрт свята.

 Марына ГОЛУБЕВА дырэктар Мастоўскага РМЦ На здымку: "Ярыца" на беларускім падворку.