Канцэрты — да Дня маці

№ 42 (1013) 15.10.2011 - 21.10.2011 г

Ліёзненшчына: матэрыяльна-тэхнічная база

/i/content/pi/cult/346/6501/pic_56.jpgЗ Ліёзненскага раёна Віцебскай вобласці прыйшла добрая навіна: напярэдадні Дня работнікаў культуры быў капітальна адрамантаваны мясцовы РДК. А першыя канцэрты ў ім адбудуцца з нагоды Дня маці.

Як распавяла "К" начальнік аддзела культуры Ліёзненскага райвыканкама Марыя Казакевіч, рамонт у цэнтральнай установе культуры распачаўся ў маі, а скончыўся 7 кастрычніка. Усяго на рамонтных работах было асвоена два з паловай мільярды рублёў.

- За гэтыя грошы мы адрамантавалі дах, паставілі шклопакеты, дзверы, давялі да ладу ўнутраныя памяшканні, - паведаміла Марыя Станіславаўна, - а таксама ўстанавілі новую мэблю. Раённыя ж улады падарылі нам новую гукаўзмацняльную апаратуру для правядзення канцэртных мерапрыемстваў...

Як пераканана Марыя Казакевіч, установа культуры займее больш магчымасцей для выканання плана платных паслуг. Бо ў РДК цяпер створаны ўсе ўмовы, каб прымаць зорак эстрады, творчыя калектывы, а таксама праводзіць мерапрыемствы раённага, абласнога і рэспубліканскага маштабу.

На здымку: Ліёзненскі РДК у час рамонтных работ.

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"