Кінапраект ажыццяўляецца Праграмай развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь у рамках рэалізацыі гранта Глабальнага фонду па барацьбе з ВІЧ, туберкулёзам і малярыяй.
Здымкі серыяла мяркуецца правесці ў Мінску цягам бліжэйшых месяцаў, а прэм'ера запланавана на сакавік 2012-га. Паводле задумы аўтараў, у сцэнарыі мусіць быць каля 120 персанажаў. Дарэчы, на іх ролі праводзіўся жорсткі кастынг, працавалі фокус-групы ў шэрагу гарадоў краіны. Зазначым, практыка стварэння такіх груп укараняецца і на "Беларусьфільме".
У якасці ж саўндтрэка да серыяла запланавана правесці адбор запісаў насучаснай айчыннай музыкі розных стыляў і напрамкаў.