“Шашачная культура”

№ 38-39 (804-805) 29.09.2007 - 05.10.2007 г

Зазірнуўшы ў “Куфар...”, вы, паважаныя аматары, зможаце пазнаёміцца з дэбютантам “Шашачнай культуры”, які адразу ж стаў пераможцам нашага конкурсу, а таксама з новымі творамі шашачных кампазітараў і некаторымі падзеямі. Знаёмцеся!

Пераможцам конкурсу, які мы аб’явілі ў мінулым выпуску, стаў дэбютант нашай рубрыкі Аляксандр Янчук (г. Камянец Брэсцкай вобл.). Ён дакладна рашыў прапанаваныя заданні і раней за ўсіх даслаў свае адказы ў рэдакцыю. Віншуем пераможцу з удалым дэбютам і жадаем яму новых поспехаў!
Таксама свае адказы даслалі Уладзімір Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), Уладзімір Сапяжынскі (Рагачоў), Анатоль Пярхальскі (Глыбокае), Васіль Голас (Любань), Аляксандр Перавознікаў (Рагачоў). Іх адказы былі таксама дакладныя, але яны ўступілі пераможцу па тэрміне прысылкі. Гэта наш не апошні конкурс і яшчэ будзе магчымасць сябе праявіць.
 /i/content/pi/cult/130/649/Shashki1.jpg
Праверце рашэнні пазіцый:
№20. 1. f6-e7 d8:f6 (або h4:f6); 2. a1:h8 h4:f6; 3. h8:g1x;
№21. d8, c1, e7, g5x;
№22. a7, c5, c3, g3, a7 і далей вядомы матыў.
№23. g3, b6, f4, b2 (a3), c3 (b6), b4!, d8 (d4, e3), e1x;
№24. g3, b6, b4, f4, c7, h2x;
№25. f8, b4, b2, e5, g3, d8, e3, h6x;
№26. f6 (e5), f4, d4, a7, c3 (b6, d2), d6 (c5), b4, c3x;
№27. g3, (d6A), c5, a1x A(e5), b4, a1x;
Разгледзім больш уважліва іншы варыянт гульні g3 (f4): далей белыя могуць выйграць b4, a3x, а таксама c3, c1x — гэта пабочнае рашэнне і такі варыянт лічыцца некампазіцыйным. Па правілах шашачнай кампазіцыі, рашэнне павінна быць толькі адно. Калі чорным дабавіць шашку на h8, дык выйграе толькі першы варыянт. Гэтую тэму гульні можна апрацаваць і на 100-клетачнай дошцы ў больш складанай форме. Паспрабуйце. Гэта будзе свайго роду школа кампазіцыі. Лепшыя творы мы надрукуем.
№28. e5, h8, g7, f8, c7, c5, g5, e3, a1x.
Цяпер пазнаёмцеся з новымі творамі нашых кампазітараў і паспрабуйце рашыць самастойна. Не пашкадуеце!
Наш добра вядомы шашачны кампазітар з Магілёва Дзмітрый Камчыцкі даслаў дзве свае кампазіцыі (яны на дыяграмах №№ 29 і 30) пад дэвізам “Колькасцю і ўмельствам”. Рашыўшы іх, вы зразумееце сэнс дэвіза.Спадзяёмся, што дэбют аўтара з далёкага Самарканда Іллі Вальтэра таксама будзе ўдалы. Ён пераважна працуе ў складаным жанры задачы. Пазнаёмцеся з яго новым творам.
№ 31. Белыя: дамкі: a7,c1,e1,h4; шашкі: a1, b4, c3, c5, d2, d4, g5; (11).Чорныя: дамкa f8; шашкі: a5, h2(3)
Белыя пачынаюць і пазбаўляюць хадоў дамку і 2 шашкі чорных.
Пасля першага ходу cd6 узнікаюць два варыянты з цікавымі фіналамі. Далей знайдзіце самастойна.
У папярэдніх выпусках мы прыводзілі прыклады задач М.Баброўніка і М.Пустыннікава. Нагадаем, што жанр задачы — гэта кампазіцыі, мэта якіх — пазбавіць хадоў пэўную
 /i/content/pi/cult/130/649/Shashki2.jpg
колькасць шашак або дамак праціўніка. Існуюць задачы і на пазбаўленне хадоў сваіх шашак або дамак. Складанасць жанру ў тым, што павінна быць не менш двух варыянтаў з рознымі фіналамі, і ў фінале не павінна быць шашак, не патрэбных для дасягнення мэты.
А цяпер — іншыя творы нашых вядомых аўтараў. Яны таксама вам спадабаюцца.
№32 — Мікалай Вяргейчык (г. Гомель):Белыя: b2, b6, c3, c7, d6, e1, g3. (7); Чорныя: a3, a5, d2, f2, g5, h4, h6 (7);
Белыя пачынаюць і выйграюць.
№33 — Мікалай Вяргейчык (г. Гомель):Белыя: a3, a7, b6, c5, e3, f2 (6); Чорныя: c3, d6, e7, g7, h2 (5);
Белыя пачынаюць і выйграюць.
№34 — Мікалай Вяргейчык (г. Гомель):Белыя: b4, c5, d6, f2, f6, g1, g7, h2 (8); Чорныя: a5, b8, c3, d2, d8, f4, f8, h4 (8);
Белыя пачынаюць і выйграюць.
№ 35 — Мікалай Вяргейчык (г. Гомель):Белыя: b2, b6, c7, d6, f2, f6, g1, h2 (8); Чорныя: a5, b4, b8, d2, d4, e3, f8, g5, h4 (9);
Белыя пачынаюць і выйграюць.
№36 — Аляксандр Рэмізаў (г. Мінск):Белыя: a5, b6, f2, f6, g7 (5); Чорныя: c7, d4, d8, g3, h4 (5).
Белыя пачынаюць і выйграюць.
Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас:220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты “Культура”, “Шашкі”.
Адрас электроннай пошты: kultura@tut.by. 


Семінар Рэспубліканскай камісіі па шашачнай кампазіцыі

14.04.2007 г. у Рэспубліканскім палацы шахмат і шашак праходзіў семінар Рэспубліканскай камісіі па шашачнай кампазіцыі. Прысутнічалі члены камісіі В.Шульга, А.Ляхоўскі, В.Грабенка, Б.Іваноў, А.Кагоцька, А.Сапегін, М.Зайцаў і запрошаныя І.Пашкевіч, В.Варушыла, І.Наўроцкі, А.Шабалін, П.Шклудаў. Старшыня Беларускай федэрацыі шашак Ірына Пашкевіч расказала пра дзейнасць федэрацыі і пажадала поспехаў у працы камісіі.
Старшыня камісіі В.Шульга распавёў аб выніках другога этапа 13-га чэмпіянату РБ па шашачнай кампазіцыі, аб пачатку першага этапа 14-га чэмпіянату, аб старце міжнароднага конкурсу памяці Гары Далідовіча і інш. Камісія зацвердзіла рашэнні па дапрацоўцы існуючага Кодэкса па шашачнай кампазіцыі, прыняла да ўвагі інструкцыі для суддзяў, якія распрацаваў Аляксандр Кагоцька, разгледзела некаторыя іншыя пытанні.

Віктар ШУЛЬГА,
майстар спорту па шашачнай кампазіцыі