Нашы Афіны

№ 42 (1013) 15.10.2011 - 21.10.2011 г

Па словах менеджара па інфармацыі і сувязях дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны” Паўла Сапоцькі, скончыць працу па рэстаўрацыі сядзібнага комплексу Агінскіх у Залессі мяркуецца да снежня 2012-га.

Якраз тады будзе адзначацца 200-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Да гэтага часу запланавана і добраўпарадкаванне маляўнічага парку ў Залессі.

Акрамя таго, у праекце Музея-сядзібы "Беларусь Старажытная", распрацаваным прадстаўніком фонду Мікалаем Тамашэўскім, паступова ўвасабляецца ў жыццё яшчэ адна цікавая ідэя: "сабраць" замкі Беларусі ў раёне Маладзечна. Наведвальнікі змогуць убачыць паменшаныя ў маштабе 1:25 копіі прыкладна 20 старадаўніх помнікаў архітэктуры. Як мяркуецца, у перспектыве праект будзе ўключаны ў Дзяржаўную праграму "Замкі Беларусі" на 2012 - 2018 гг.