...І аўдыягід — да Міра

№ 42 (1013) 15.10.2011 - 21.10.2011 г

Наведвальнікі з’яўляліся і з’яўляюцца арыенцірам, па якім музеі арганізоўваюць сваю дзейнасць. І Мірскі замак тут — не выключэнне.

/i/content/pi/cult/346/6481/pic_22.jpgУ залах музея "Замкавы комплекс "Мір" усталявана дзесяць інфакіёскаў і дзевяць плазменных экранаў. У зале "Яўрэйскае гета" наведвальнікі маюць магчымасць убачыць дакументальны фільм, створаны паводле відэаматэрыялаў, прадастаўленых Фондам Шоа з Каліфорніі. Гэтыя кадры - "жывая" гісторыя, бо менавіта выратаваныя яўрэі распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць у гады Другой сусветнай вайны. Таксама падрыхтавана слайд-шоу "Гаспадарчая дзейнасць у маёнтку Замір'е" для паказу на экране, які размешчаны на першым паверсе паўночна-заходняй вежы. На астатніх экранах дэманструецца фільм "Мірскі замак", створаны па ініцыятыве UNESCO ў 2002 годзе.

Асобна варта адзначыць, што 32 залы ў музеі былі нядаўна абсталяваны аўдыясістэмай у выглядзе тэлефонных трубак для індывідуальнага праслухоўвання наведвальнікамі інфармацыі аб прадстаўленых экспанатах на беларускай, рускай і англійскай мовах. Паслуга персанальнага гіда здольная задаволіць запыты любога, нават самага патрабавальнага, вандроўніка. Тэксты аўдыягідаў падрыхтаваны супрацоўнікамі Нацыянальнага мастацкага музея і Замкавага комплексу "Мір".

Лёгкім фонам да аповеду пад час экскурсій гучаць песняспевы ў царквепахавальні, а ў экспазіцыйнай зале "Гасцёўня князя Міхаіла СвятаполкМірскага" - голас Надзеі Іванаўны, пляменніцы аднаго з апошніх уладальнікаў замка... Карацей, дзякуючы новым тэхналогіям з'явілася магчымасць акунуцца ў мінулае Мірскага замка.

Вольга НАВІЦКАЯ, загадчык сектара па навуковай рабоце музея "Замкавы комплекс "Мір"

На здымку: цікава, ці ўпішацца інфакіёск у інтэр'еры замка?

Фота Юрыя ІВАНОВА