Актуальны кантэнт і святочны акцэнт

№ 42 (1013) 15.10.2011 - 21.10.2011 г

Напярэдадні 20-годдзя “Культуры”, нашай роднай газеты, мы звярнуліся да шэрагу шаноўных членаў рэдакцыйнай калегіі, каб даведацца, якім бачыцца выданне тым, хто цікавіцца матэрыяламі не толькі як уласна чытач, але і як прафесіянал у сферы культуры і мастацтва. Нам пра нас і пра ўспрыняцце “К” у культурнай і медыяпрасторы Беларусі — на віртуальным пасяджэнні рэдакцыйнай калегіі.

/i/content/pi/cult/346/6476/pic_4.jpgЛілія АНАНІЧ, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь:

- Газета "Культура" нарадзілася ў беларускай суверэннай краіне таму, што падмурак беларускай дзяржаўнасці грунтуецца на глыбокіх традыцыях, на тым, што ў нашага грамадства заўсёды было высокае духоўнае, культурнае, мастацкае слова... 20 гадоў выдання - сталы ўзрост. Сталасць гэтая - у вельмі глыбокім асэнсаванні культурных працэсаў беларускай дзяржавы. Мне вельмі імпануе глыбіня падачы матэрыялаў, тое, што газета з'яўляецца не проста сузіральнікам падзей, а скрупулёзна аналізуе культурны свет. Выданне жыве не толькі на сталічным "асфальце", - яго карэспандэнты аб'ехалі кожны куточак краіны. І менавіта гэта было ўзята пад першасную ўвагу, калі "Культура" атрымлівала прэмію "За духоўнае адраджэнне", калі вызначалася пераможцай у намінацыях "Залатой Ліцеры". Адсюль - і высокі аўтарытэт нашай нацыянальнай газеты "Культура". Набыткаў у выдання - шмат. І планку гэтых дасягненняў кожны год варта ўзнімаць усё вышэй. Вялікая адказнасць - штодня адсочваць тыя працэсы, якія адбываюцца ў нашай культуры. А падзей вельмі шмат. Самае галоўнае, каб газета была па-ранейшаму знанай і чаканай для кожнага грамадзяніна Беларусі.  

 

Уладзімір АРЛОЎ, кінарэжысёр:

- У апошнія гады наша газета стала яшчэ цікавейшай і прыгажэйшай. Асабіста  /i/content/pi/cult/346/6476/pic_5.jpgмне ў ёй цікава амаль усё, у тым ліку ўнікальная інфармацыя аб культурных падзеях у рэгіёнах краіны. "Культуру" можна выпісваць нават толькі дзеля нарысаў Барыса Крэпака аб мастаках - ураджэнцах Беларусі, якія мы з задавальненнем чытаем ужо другі год. Вельмі хочацца, каб гэтыя матэрыялы ўбачылі свет у выглядзе асобнага ілюстраванага выдання. Са свайго боку, абяцаю дапамагчы праекту здымкамі, якія зрабіў у Ніцы і Парыжы. Калі казаць пра тое, што я хацеў бы бачыць на старонках любімага выдання ў бліжэйшай будучыні, то гэта, як ні парадаксальна, залежыць не ад яго журналістаў, а ад саміх беларускіх творцаў. Вельмі хочацца, каб наша кіно, наш драматычны тэатр сталі больш цікавыя, радавалі гледача вялікай колькасцю сапраўды арыгінальных і наватарскіх пастановак. Вось гэтага і зычу журналістам "Культуры" ў яе юбілей!

 

/i/content/pi/cult/346/6476/pic_6.jpgМіхаіл БАРАЗНА, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў:

- За гады існавання газеты "Культура" ў ёй сфарміравалася прафесійная журналісцкая каманда, якая складаецца з сапраўдных патрыётаў беларускага мастацтва. Гэта - вялікае дасягненне! Таму хацелася б падзякаваць вам за тыя значныя высілкі, якія вы робіце ў справе папулярызацыі здабыткаў айчыннай культуры. Плёну і поспеху вам у працы на гэтай ніве! Што да пажаданняў... Я не прафесіянал у справе журналістыкі - у адрозненне ад вас, - і мае парады могуць падацца трохі дылетанцкімі. Закрану хіба візуальны аспект, які мне асабліва блізкі. Безумоўна, ваша газета ўжо нямала зрабіла ў справе паляпшэння свайго дызайну, і можна пажадаць вам далей рухацца ў гэтым напрамку, робячы аблічча выдання яшчэ больш сучасным і актуальным.  

 

Уладзімір ГІЛЕП, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд культуры": /i/content/pi/cult/346/6476/pic_7.jpg

- Мне як аднаму з тых, хто стаяў ля вытокаў выдання, вельмі прыемна адзначыць, што за гэты час газета стала вызначальнай сярод сродкаў масавай інфармацыі краіны. Прыгадваецца, як 20 гадоў таму яе гісторыя пачыналася з таго, што разам з галоўным рэдактарам, супрацоўнікамі выдання мне як члену рэдкалегіі давялося пабываць у розных раёнах краіны з прэзентацыяй "Культуры" шырокай грамадскасці. Гэтыя ўспаміны захаваліся надоўга, таму што работнікі культуры вельмі цёпла, з прыязнасцю сустракалі першыя нумары газеты. Як і два дзесяцігоддзі таму, сёння "Культура" - вельмі патрэбнае выданне, якое не толькі адлюстроўвае падзеі ў сваёй сферы, але і з'яўляецца сапраўдным дарадцам, памочнікам для работнікаў культуры, творчых асоб, аматараў беларускага мастацтва. Прыемна павіншаваць з юбілеем нашу газету і ад шчырага сэрца пажадаць "Культуры" як мага больш добрых чытачоў. Мне хацелася б, каб шырэй адбывалася супрацоўніцтва з Беларускім фондам культуры, а на палосах газеты размяшчалася яшчэ больш матэрыялаў, прысвечаных краязнаўству, што з'яўляецца неад'емнай часткай нашай культуры.  

 

/i/content/pi/cult/346/6476/pic_8.jpgАляксей ДУДАРАЎ, драматург, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў:

- Я лічу за гонар тое, што ўваходжу ў склад рэдакцыйнай калегіі выдання, якое столькі ўвагі, часу і сіл прыкладае да асвятлення ўсяго таго, што адбываецца ў прасторы нашай сучаснай культуры. Зразумела, мне могуць адказаць, маўляў, гэта - прамая задача выдання, якое мае назву "Культура". Аднак перакананы: людзі, якія працуюць тут, падыходзяць да сваёй работы не з пазіцый службовага абавязку, а менавіта таму, што неабыякавыя і па-сапраўднаму "хварэюць" за нацыянальную культуру і мастацтва. Сёння нярэдка можна бачыць, што друкаваныя ды электронныя СМІ падыходзяць да тых альбо іншых падзей культуры па прынцыпе: буйная - асвятляем; невялікая, лакальная - значыць, можна абысціся і без яе. Але ж добра вядома, што маштаб падзеі вызначае зусім не колькасць яе ўдзельнікаў. І "Культура" гэта цалкам усведамляе, менавіта таму на яе старонках можна знайсці не толькі інфармацыю, але і разгорнутыя аналітычныя артыкулы, прысвечаныя практычна ўсім сферам айчыннай культуры, не зважаючы на тое, адбываецца падзея ў сталіцы ці ў рэгіёнах. Ад шчырага сэрца жадаю "Культуры" поспеху ў яе пачэснай місіі ў медыяпрасторы.  

 

Кацярына ДУЛАВА, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар:

- Цяперашняя "Культура" вельмі адрозніваецца ад той, якой яна была 20 гадоў /i/content/pi/cult/346/6476/pic_9.jpgтаму. Калісьці асноўны акцэнт ставіўся на папулярызацыю гістарычных, этнаграфічных ведаў. Сёння "К" куды больш разнастайная, "рознакаляровая" - не толькі ў прамым, але і ў пераносным сэнсе гэтага слова. На яе старонках з'яўляецца багата артыкулаў пра нашы дасягненні ў акадэмічнай музыцы. Але, вядома, такіх публікацый хочацца бачыць яшчэ больш! Не толькі інфармацыйных і аналітычных, але і ўласна музычна-крытычных. Можа, было б няблага нават адкрыць асобную падрубрыку, прысвечаную непасрэдна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, бо ў нас столькі цікавых падзей і творчых перамог! З'яўляюцца ўсё новыя лаўрэаты прэстыжных конкурсаў, праходзяць канцэрты, майстар-класы, буйныя навуковыя канферэнцыі...   

 

/i/content/pi/cult/346/6476/pic_10.jpgВалянцін ЕЛІЗАР'ЕЎ, народны артыст СССР, народны артыст Беларусі, прафесар:

- Шчыра віншую "К" з юбілеем! Ваша выданне - гэта сапраўдны фарпост нашай культуры. Так трымаць і надалей! Адстойваць прафесійны падыход, высокія мастацкія густы і новыя творчыя гарызонты! І як мага больш падтрымліваць маладыя таленты! Бо калі мы іх не заўважым (а прэса ў гэтым плане - ідэальны спосаб раскруткі), дык хто зробіць гэта за нас? Вельмі важна гадаваць уласныя творчыя кадры, а не чакаць, што раптам усё з'явіцца само. Гэты стваральна-"будаўнічы" складнік - галоўнае, на чым трымаецца культура. І- "аднайменная" газета. Поспехаў вам і далейшых творчых узлётаў!  

 

 

Міхаіл КАЗІНЕЦ, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага ака/i/content/pi/cult/346/6476/pic_11.jpgдэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча, народны артыст Беларусі, прафесар:

- Так хутка праляцелі гэтыя 20 гадоў! Здаецца, толькі ўчора трымалі ў руках першы выпуск гэтага выдання, вельмі блізкага ўсім дзеячам культуры і дарагога майму сэрцу... Цудоўна, што газета ахоплівае не толькі віды мастацтва, але і культуру ва ўсім яе самым шырокім спектры: ад бібліятэк да сельскіх клубаў і маладзёжных дыскатэк. Разгортваеш кожны чарговы нумар - і бачыш у ім столькі цікавага, што ажно вочы разбягаюцца! А пачнеш чытаць - усё на адным дыханні, часу не заўважаеш. Асабліва прыемна, што вы такую вялікую ўвагу надаяце культурнай і гістарычнай памяці нацыі, дбаеце пра вяртанне не толькі архітэктурных помнікаў, але і імёнаў нашых творцаў. Плёну вам і дабрабыту! 

 

/i/content/pi/cult/346/6476/pic_12.jpgВіктар КУРАШ, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь:

- Цягам двух дзесяцігоддзяў газета "Культура" з'яўляецца надзейным арыенцірам у свеце айчыннай культуры. За гэты немалы час змянілася шмат, ды канстантай засталіся, у першую чаргу, актуальнасць "Культуры" і прафесіяналізм аўтарскага калектыву. Вельмі прыемна адзначаць, што выданне надае пільную ўвагу асвятленню злабадзённых пытанняў, звязаных з аховай гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны, яе папулярызацыяй. Цяжка падлічыць, колькі аналітычных артыкулаў і рэпартажаў, прысвечаных рэстаўрацыі і рэканструкцыі аб'ектаў увагі нумар адзін для нашай краіны - Мірскаму замку, палацу Радзівілаў у Нясвіжы, Вялікаму тэатру,- выйшла на палосах "Культуры"! Хочацца спадзявацца, што газета і надалей будзе рознабакова асвятляць усе сферы культурнага жыцця Беларусі, захоўваючы пры гэтым свой адметны аўтарскі стыль і пачуццё адказнасці за далейшы лёс культуры.  

 

Барыс СВЯТЛОЎ, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў:

- "Культуры" - 20 гадоў. Пашанотны ўзрост для галіновага выдання. Заўжды /i/content/pi/cult/346/6476/pic_13.jpgчытаю яго з вялікім задавальненнем. Бываю, на жаль, не на ўсіх культурных мерапрыемствах, якімі адметная Беларусь, таму недахоп звестак і аналітыкі папаўняю з "Культурай" у руках. Газета - дакладны арыенцір у бязмежным інфармацыйным моры. Найперш знаёмлюся з творчымі дасягненнямі сваіх калег. У перспектыве хацеў бы бачыць больш публікацый пра адукацыю ў сферы культуры, пра наш універсітэт. Цяпер, у адпаведнасці з патрабаваннямі часу, рашэннямі калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ва ўстанове адбываюцца структурныя пераўтварэнні па ўсіх накірунках. Ёсць канкрэтныя напрацоўкі ў сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Да прыкладу, пры падтрымцы адной з прыватных фірм пры БДУКіМ адкрываецца мастацкая галерэя, дзе будуць прэзентавацца работы нашых маладых творцаў. Шмат новага ў навучальным працэсе. Сёлета адкрылася кафедра рэжысуры эстрады. З'явяцца спецыялізацыі, наўпрост звязаныя з развіццём культурнага турызму...  

 

/i/content/pi/cult/346/6476/pic_14.jpgСвятлана СУХАВЕЙ, намеснік Старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь:

- Што мне падабаецца ў газеце "Культура"? Падабаюцца людзі, якія тут працуюць. Яны таленавітыя, разумныя, кампетэнтныя, добразычлівыя. Мне імпануе пазітыўная, станоўчая энергетыка, што зыходзіць ад матэрыялаў, апублікаваных у выданні. На старонках газеты знаходзяць месца ды становяцца прадметам шырокага абмеркавання і асэнсавання найважнейшыя заканадаўчыя акты, якія маюць дачыненне да сферы культуры. Гэта, мяркую, дае адчуванне далучанасці да найважнейшага пласта нашага агульнага жыцця, якім з'яўляецца нацыянальная культура. Аператыўнасць, актуальнасць, шчырая зацікаўленасць, дасведчанасць, інтэлігентнасць... Самая культурная газета краіны - і гэтым усё сказана. Я рада, бо мы разам - паплечнікі па культуры! Рада, што вам - ужо дваццаць. Усяго дваццаць! Заставайцеся маладымі, крэатыўнымі, будзьце заўсёды ў пошуку!  

 

Міхаіл ФІНБЕРГ, дырэктар - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага/i/content/pi/cult/346/6476/pic_15.jpgканцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст краіны, прафесар:

- Сёння газета "Культура" трымае самы высокі ўзровень, які толькі можна ўявіць. Шмат у чым гэта заслуга галоўнага рэдактара: яна сапраўды жыве газетай, яе хвалюе лёс не толькі выдання, але і ўсёй нашай нацыянальнай культуры. А галоўнае - яна склала цудоўны калектыў, дзе працуюць высокакваліфікаваныя прафесіяналы сваёй справы. Гэта не толькі майстры слова і публіцыстыкі. Кожны з іх - прызнаны ўсімі спецыяліст у тых відах і жанрах мастацтва, кірунках культурнага жыцця, якія ён "курыруе". Таму газета мае сваё аблічча, не толькі канстатуе падзеі, але і аналізуе іх з розных ракурсаў у найшырокім гісторыка-сацыяльным кантэксце. Жадаю газеце і ўсяму калектыву доўгіх гадоў жыцця і далейшага працвітання!  

 

/i/content/pi/cult/346/6476/pic_16.jpgЛеанід ШЧАМЯЛЁЎ, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва:

- Лічу, што сёння ролю газеты "Культура", якая святкуе сваё 20-годдзе, у культурным асяроддзі краіны цяжка пераацаніць. Я яе выпісваю амаль што з самага пачатку, з'яўляюся членам рэдкалегіі, і таму лічу, што, па сутнасці, гэта ў нас адзінае выданне, якое асвятляе і аналізуе праблемы нацыянальнай культуры. Канешне, для мяне як мастака найбольш цікавыя рубрыкі - "Мастыхін" і "Вяртанне імёнаў", хаця і ў іншых ёсць выдатныя матэрыялы. Магу з поўным правам сказаць: гэта мая газета. Настольная, якая для мяне, між іншым, шмат чаго зрабіла добрага. І няма нічога дзіўнага, што за 20 гадоў яна здабыла заслужаную павагу і ўдзячнасць усіх тых чытачоў, каму не абыякавая наша культура. Жадаю яе супрацоўнікам новых творчых здзяйсненняў на карысць нашай любімай Радзімы - Беларусі!  

 

Уладзімір ШЧАСНЫ, cтаршыня Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO: /i/content/pi/cult/346/6476/pic_17.jpg

- Далучаюся да тых шматлікіх в і н ш а в а н н я ў, якія - не сумняваюся - вы атрымліваеце з нагоды юбілею. Цягам гэтых гадоў нам пастаянна даводзілася супрацоўнічаць, і гэтая сумесная праца на карысць агульнай мэты пакінула ў мяне самыя лепшыя ўражанні. Таму хацелася б асабліва падзякаваць за вашу ўвагу да дзейнасці Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO, за разуменне нашых задум і ўсебаковае ім спрыянне. У прыватнасці, гэта датычыцца такой немалаважнай тэмы, як вяртанне культурных каштоўнасцей і імёнаў нашых слынных землякоў - возьмем хаця б тых самых мастакоў з Парыжскай школы... Даробак газеты на гэтай ніве папраўдзе цяжка пераацаніць. Ваша выданне разглядае беларускую культуру ў еўрапейскім кантэксце, надаючы асаблівую ўвагу асвятленню міжнародных кантактаў, інтэграцыі мастацтва ў міжнародныя культурныя працэсы. І гэта - яшчэ адзін вельмі важны накірунак дзейнасці газеты.