Рэклама для рэцэптаў

№ 42 (1013) 15.10.2011 - 21.10.2011 г

Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Мінгарвыканкамам і Палацам дзяцей і моладзі 8 кастрычніка арганізавала свята з нагоды Дня супраціўлення карэнных народаў Лацінскай Амерыкі.

/i/content/pi/cult/346/6473/pic_3.jpgУ свяце прымалі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў нашай краіне Альфрэда Ньевес Партунда, супрацоўнікі Пасольства Бразіліі, прадстаўнікі Аргенціны, Дамініканскай Рэспублікі і Перу.

У фае палаца былі арганізаваны павільёны шасці краін Лацінскай Амерыкі з прыгожымі рэкламамі нацыянальных кулінарных рэцэптаў.

Форум прайшоў на высокім эмацыйным узроўні. Больш за тры гадзіны доўжыўся канцэрт, а затым адбылася дэгустацыя страў і напояў Лацінскай Амерыкі. Яны з'яўляюцца вынікам арыгінальнага сінтэзу некалькіх кулінарных традыцый, якія ідуць ад індыйскай, афрыканскай і еўрапейскай кухняў.

На здымку: пад час свята.

Фота Юрыя ІВАНОВА